Нацбанк праігнараваў патрабаванне Лукашэнкі зніжаць стаўку рэфінансавання

Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 7,75% гадавых, такое рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні праўлення Нацбанка.

dsc06111111.jpg


Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь захоўваюцца на бягучым узроўні, паведамляе рэгулятар.

Адпаведныя рашэнні прыняты Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 12 жніўня 2020 года.

Тэкст заявы старшыні праўлення Нацыянальнага банка па выніках праведзенага пасяджэння будзе апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка ў 15:00.

Па рашэнні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь пытанне па стаўцы рэфінансавання будзе разгледжана на дадатковым пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы 14 кастрычніка 2020 года.