Міністр фінансаў расказаў, на што пойдуць грошы ад збору за выезд на машыне праз мяжу
«Наша Нiва» публікуе тлумачэнне міністра фінансаў, на што пойдуць грошы.
Мінфін прапануе ўвесці збор для тых, хто выязджае за мяжу на машыне. Такая норма прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс. У якасці абгрунтавання прыводзіцца кансалідацыя расходаў бюджэту для барацьбы з COVID-19. «Наша Нiва» публікуе тлумачэнне міністра фінансаў, на што пойдуць грошы. Юрый Селіверстаў патлумачыў, што сабраныя сродкі з улікам пандэміі можна будзе накіроўваць на мерапрыемствы па дэзінфекцыі і забеспячэнню пунктаў пропуску ўсім неабходным.
Нагадаем, сума збору не павінна перавышаць 3 базавых велічынь. Калі сыходзіць з таго, што базавая ў наступным годзе складзе 29 рублёў, то за кожны выезд за мяжу ў адпачынак або за пакупкі трэба будзе аддаць не больш за 87 рублёў.
tut.by