Кошт Brent апусціўся да 50 долараў за барэль

Кошт барэля нафты маркі Brent падчас таргоў 24 снежня знізіўся на 5% і ўшчыльную наблізіўся да 50 долараў. На мінімуме кошт Brent дасягаў 50,37 долара за барэль.

203_oil.jpg

WTI падчас таргоў апускаўся да 42,97 долараў за барэль — на 6% ніжэй за цану закрыцця папярэдняга дня.
Ніжэй 51 долара за барэль Brent у апошні раз таргавалася ў жніўні 2017 года.
З пачатку снежня нафта патаннела больш чым на 15%.
У апошнія дні хуткасць зніжэння катыровак нафты павялічылася на фоне асцярог інвестараў з нагоды агульнага паслаблення сусветнай эканомікі і адсутнасці ўзгаднення новага бюджэту ЗША.
Паводле gomel.today