Кіраўнік Мінабароны Германіі папярэдзіла пра рост уплыву Кітая і Расіі на Балканах
Расія выкарыстоўвае на Балканах такія ж формы ўплыву, як у краінах Балтыі, заявіла міністр абароны ФРГ Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр падчас выступу ў Прышціне ў штаб-кватэры місіі NАТО KFOR, паведамляе www.dw.com.
Уплыў Расіі і Кітая на Балканах узрастае, заявіла міністр абароны Германіі Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр (Annegret Kramp-Karrenbauer) у нядзелю, 1 снежня, падчас выступу ў прышцінскай штаб-кватэры місіі NАТО KFOR, якая забяспечвае бяспеку ў рэгіёне пасля заканчэння вайны ў Косаве ў 1999 годзе.
Місія KFOR — найстарэйшая місіяй NАТО, яна дзейнічае ўжо 20 гадоў. Да моманту заканчэння вайны ў Косава ў ёй бралі ўдзел каля 6500 вайскоўцаў бундэсвера, да цяперашняга часу іх колькасць скарацілася да 70.
«Мы ведаем, што да гэтага рэгіёну з асаблівай цікавасцю прыглядаецца Кітай, але таксама і Расія», — сказала яна, і адзначыла, што пры гэтым выкарыстоўваюцца такія формы расійскага ўплыву, якія прымяняюцца ў краінах Балтыі. Расія гэтак жа крытычна ўспрымае сувязі краін Балтыі з Захадам, як і арыентацыю Косава ў бок Еўрасаюза і NАТО.
Місія KFOR, па словах нямецкага міністра, не толькі робіць унёсак у вырашэнне рэгіянальнага канфлікту, але і дае магчымасць Косава як незалежнай краіне вырашаць, якім будзе яе палітычная будучыня. «Гэта адпавядае нашаму разуменню і нашым каштоўнасцям у дачыненні да палітычнага суверэнітэту дзяржаў», — падкрэсліла Крамп-Карэнбаўэр напярэдадні саміту NАТО ў Лондане, вызначанага на 3–4 снежня.
Паводле www.dw.com