Расія. Суд адхіліў скаргу Івана Галунова на бяздзейнасць следчых
Басманны суд Масквы адмовіўся задаволіць скаргу журналіста «Медузы» Івана Галунова на зацягванне праверкі ў дачыненні да паліцэйскіх, якія праводзілі яго затрыманне.
Разгляд скаргі Галунова некалькі разоў адкладалі — з-за камандзіроўкі следчага, няяўкі пракурора, эвакуацыі будынка суда. Скаргу разглядаў Басманны суд, але пасяджэнне было выязное і праходзіла ў панядзелак у Масгарсудзе.
Падчас пасяджэння прадстаўнік пракуратуры выступіла супраць таго, каб задавальняць скаргу.
Пракурор Ганна Патачка выступіла ў судзе таксама і супраць таго, каб азнаёміць Галунова з ходам следства, ды папрасіла суд адхіліць скаргу. Яна заявіла, што знаёміць Галунова з дакументамі па справе "немэтазгодна", таму што ён знаходзіцца ў статусе сведкі.
Ганна Патачка адзначыла, што дакументы следства даказваюць, што «справа разглядаецца своечасова».
Адвакат Галунова Сяргей Бадамшын раней падаў у суд скаргу на бяздзейнасць следчага ў сувязі з расследаваннем дзеянняў паліцэйскіх, якія затрымалі журналіста. У дачыненні да іх так і не распачалі крымінальную справу. Адвакат прасіў абавязаць СК ліквідаваць парушэнні.
Пасля судовага пасяджэння Сяргей Бадамшин паабяцаў абскардзіць рашэнне суда.
Паводле meduza.io, www.bbc.com