Ірына Крыловіч: Крэдыт МВФ для Беларусі – дзеля незалежнасці ад Расіі

Ірына Крыловіч лічыць, што МВФ дасць крэдыт у памеры жаданых Мінскам 3 мільярдаў долараў, а карысць ад гэтых грошай будзе хоць бы ў падтрыманні беларускай эканомікі, каб яна ў крызіс не стала яшчэ больш залежнай ад расійскай эканомікі і капітала.  

У Беларусі цяпер працуе місія Міжнароднага валютнага фонду. Раней улады краіны запрасілі ў МВФ 3 мільярды долараў на правядзенне сістэмных рэформаў. Але Аляксандр Лукашэнка раптам заявіў, што рэформы праводзіцца не будуць і сістэма ламацца не будзе.

Галоўны рэдактар інтэрнет-праекта «Белрынак», эканамічны аналітык Ірына Крыловіч сумняецца ў здольнасці ўладаў нешта канцэптуальна змяняць. Затое, «чаго навучыліся ўлады за апошнія гады, пасля некалькіх крызісаў і дэвальвацый, дык гэта маніпуляваць грамадскай думкай – у тым ліку па пытаннях, звязаных з эканомікай і фінансамі», пераде БЕЛСАТ.

Тую самую анансаваную на лета 2016 году дэнамінацыю рубля эксперт называе падменай рэформаў.