Ірына Хакамада ўпершыню выступіць у Мінску
Спроба Ірыны Хакамады-палітыка выступіць у Мінску была не самай удалай — яе і Барыса Нямцова не ўпусцілі ў Беларусь. Чакаць другога візіту давялося 16 гадоў.
Тады, у пачатку двухтысячных, Хакамада была адным з самых яскравых расійскіх палітыкаў. Сёння яе заслужана ўносяць у лік самых стыльных і эфектыўных спікераў і экспертаў па бізнес-перамовах, а кнігі Ірыны сталі бэстсэлерамі. У Мінску яна выступіць з адным з найбольш яркіх майстар-класаў — «Айкідо дзелавых перамоў».
«Калі ёсць вынік, то ты — моцная асоба; калі, акрамя размоў, у сухім астатку не застаецца нічога — гэта сведчанне слабасці. Прынцып айкідо-перамоваў заключаецца ў тым, што размаўляць трэба так, каб даць суперніку праявіць агрэсію або слабасць. Да таго часу, пакуль ён не паказвае ні таго, ні іншага, дамагчыся сваёй мэты складана», — сцвярджае Хакамада. Менавіта пра гэта — як паўплываць на эмацыйны стан апанента, распазнаць маніпуляцыю, абараніцца ад псіхалагічнага ціску — раскажа Ірына мінскай аўдыторыі.
«Складаючы праект кантракту (або ўносячы папраўкі ў кантракт партнёра), дадавайце пазіцыі, якія вы гатовыя саступіць, але прапісвайце іх вельмі ярка, вельмі жорстка. Гэта вашы «чырвоныя сланы». Іх вы абмяркоўваеце і гандлюецеся да бязмежжа. Гэта можа доўжыцца 2—3 гадзіны, а потым вы іх саступаеце. І, наадварот, тое, што для вас важна, павінна быць дробненькім, спакойненькім, і абмяркоўвацца ў канцы, як нешта нязначнае. Так вы фактычна падманулі свайго апанента. Ён, падпісваючы гэтую дробязь, будзе радавацца, што «чырвоных сланоў» адбіў. На самай справе, гэта гульня, якую вы падрыхтавалі», — і гэта адзін з прыёмаў таго самага айкідо дзелавых перамоў ад Ірыны Хакамады.
Апроч яе на трэнінгу ўпершыню выступяць мультымільянер Оскар Хартман, заснавальнік «Бізнес маладосці» Міхаіл Дашкіеў, заснавальнік самай буйной у СНД супольнасці інтэрнэт-прадпрымальнікаў Genius Marketing Алесь Цімафееў і заснавальнік кампаніі #Grebenuk Resulting, эксперт па продажах Міхаіл Грабянюк.
Канферэнцыя па росце і развіцці прадпрымальнікаў «Бізнес-Абуджэнне 2.0» адбудзецца 10 лістапада ў мінскім Палацы спорту. Чакаецца, што яе ўдзельнікамі стануць больш за 3000 бізнесменаў з Беларусі і краін блізкага замежжа. Арганізатары абяцаюць 9 гадзін практычна кантэнту і навучання працуючым у сучасных умовах бізнес-інструментам.
Паводле прэс-рэлізу