Гомельскі студэнт прапанаваў асвятленне вуліц праз рух аўто і пешаходаў
А менавіта: праз уздзеянне ціску, што ствараюць на дарогу людзі і машыны.
Студэнт энергетычнага факультэта ГДТУ ім. Сухога Міхаіл Унукаў абараняў праект «Энерганезалежная сістэма электразабеспячэння вулічнага асвятлення» ў рамках маладзёжнага конкурсу стартап-праектаў па альтэрнатыўнай энергетыцы, паведамляе БелТА.
Конкурс праходзіў у некалькі этапаў, яго мэтай было абвешчана выяўленне і садзейнічанне развіццю лепшых стартапаў ў галіне энергетыкі. Свае ідэі прадставілі школьнікі і студэнты ВНУ.
У ходзе прэзентацыі праекта Міхаіл Унукаў паказаў прысутным макет, які дазволіў пераканацца, што электраэнергію магчыма генераваць за кошт ціску, які аказваюць на дарогу аўто і пешаходы.
З гэтай ідэяй юнак трапіў у фінал абласнога этапу конкурсу «Сто ідэй для Беларусі».
gomel.today