Беларусь незадаволеная якасцю нафты з Расіі
Прэм'ер-міністр краіны выказаў сваю незадаволенасць.
У Беларусі лічаць, што якасць расійскай нафты, якая пастаўляецца ў краіну, у апошні час пагоршылася, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамляе агенцтва "РИА
Новости".
"Напрыклад, мы б хацелі, каб нафта, якая паступае ў Беларусь па нафтаправодзе, была больш высокай якасці, так як у апошні час яе якасныя характарыстыкі пагаршаюцца", —
заявіў прэм'ер-міністр.
Паводле беларускай службы Польскага радыё