Беларусь — другая сярод лідараў па спажыванні алкаголю

Пра гэта сведчаць дадзеныя мінулага года, якія ў Вільні агучыў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

pixabay.com

pixabay.com

Жыхары Літвы з'яўляюцца сусветнымі лідарамі па спажыванні алкаголю, на другім месцы — Беларусь. Пра гэта сведчаць дадзеныя мінулага года, якія 16 траўня ў Вільні агучыў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Гаўдзі Галі.
Па словах дырэктара Дэпартамента неінфекцыйных хранічных захворванняў і ўмацавання здаровага ладу жыцця Еўрапейскага бюро СААЗ, у Літве ў 2016 годзе адзін жыхар у сярэднім выпіў 16 літраў алкаголю. "Гэта, па найноўшых падліках, робіць Літву найбуйнейшай п'яніцай у Еўропе, а таксама самай пітушчай краінай у свеце", — заявіў журналістам Гаўдзі Галі ў аўторак.
На другім месцы размясцілася Беларусь, дзе на кожнага жыхара краіны прыпадае каля 15 літраў алкаголю ў год. Трэці радок займае Латвія (у сярэднім каля 13 літраў на кожнага жыхара краіны). Расія разам з Польшчай зхнаходзяцца на чацьвёртым радку з паказчыкам крыху больш за 12 літраў на кожнага жыхара.
Лепш за ўсё, па дадзеных СААЗ, сітуацыя з рашэннем праблем, звязаных з ужываннем алкаголю, складваецца ў Заходняй ЕЭўропе.
radyjo.net