Беларусь адпраўляе ў Сірыю дапамогу на 0,5 млн долараў
Аб гэтым распарадзіўся Савет міністраў у сваёй пастанове ад 12 снежня 2018.
Беларусь накіруе ў Сірыю прадметы першай неабходнасці, прадукты і тэхніку, у тым ліку аўтобус і два самазвалы МАЗ, вопратку і абутак, школьныя прыналежнасці, трэнажоры, мэблю, лекі, штучныя клапаны сэрца, сухое цэльнае малако.
Дастаўку ў сірыйскі порт Латакія мусяць забяспечыць МНС, Міністэрства прамысловасці і Міністэрства транспарту і камунікацый. МЗС возьме на сябе судзейнічанне ў перадачы гуманітарнай дапамогі. А міністэрства фінансаў зоймецца пакрыццём затратаў на дастаўку грузаў — за бюджэтныя сродкі, адмыслова выдзеленыя на выпадак стыхійных бедстваў, аварый і катастроф.
Паводле belaruspartisan.by