Памёр вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка

Пра гэта @belsat паведамілі ягоныя сваякі.

804a8aab44b192ced2058c4e1ebc2cce_745x400_1.jpg

Леанід Заіка нарадзіўся 23 жніўня 1948 года ў Горадні. Доўгі час выкладаў ва ўніверсітэтах Беларусі. У пачатку 1990-х займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытуту гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэта ЕГУ.
З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банку па макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі. Як незалежны эксперт, з 1996 года па 1999 год быў сябрам Рады па эканамічным развіцці савету міністраў, з 2000 год па 2002 – сябрам Экспертнай рады Савета Рэспублікі.
З 1997 года кіраваў аналітычным цэнтрам «Стратэгія».
Аўтар і навуковы рэдактар шматлікіх кніг і публікацый у Беларусі і за мяжой.