Жыхары вёскі ў Адэскай вобласці разграмілі цыганскія дамы пасля забойства дзіцяці

Жыхары вёскі Лашчынаўка Адэскай вобласці, дзе была знойдзена забітай васьмігадовая дзяўчынка, разграмілі некалькі цыганскіх дамоў. Гэта адбылося пасля затрымання падазраванага ў забойстве — 20-гадовага мясцовага жыхара цыганскага паходжання.

prat2.jpg

У пагромах прынялі ўдзел ад 200 да 300 чалавек. Цыганы паспелі пакінуць вёску да пачатку беспарадкаў, пацярпелых няма.
Раніцай 28 жніўня ў Лашчынаўцы прайшоў сход, на якім было вырашана патрабаваць высялення з вёскі ўсіх цыганоў. Мясцовыя жыхары абвінавачваюць цыганоў у гандлі наркотыкамі, крадзяжах і іншых злачынствах.
Пасля сходу каля 50 чалавек «пайшлі па вуліцах шукаць цыган» і сустрэлі трох жанчын, аднак паліцыянтам удалося вывезці іх з вёскі.
На дадзены момант у населены пункт сцягнутыя дадатковыя сілы паліцыі.
Цела васьмігадовай дзяўчынкі са слядамі згвалтавання і гвалтоўнай смерці было знойдзена 27 жніўня ў адным з закінутых дамоў у Лашчынаўцы. Распачата справа па артыкуле «Наўмыснае забойства малалетняга дзіцяці, спалучанае са згвалтаваннем і гвалтоўным задавальненнем палавога запалу ненатуральным спосабам».Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы 20-гадовы мясцовы жыхар цыганскага паходжання. Сваёй віны ён не прызнае.
Паводле meduza.io