ЗША. Вірус супраць студэнтаў

Калі лагічна развіваць тэзісы выдання Washington Post, то прынамсі ў Злучаных Штатах, тых, хто быў студэнтам у часы цяперашняй эпідэміі, чакае невясёлая прафесійная кар’ера.

shutterstock_99873665_667x445.jpg

Ім будзе цяжка ўладкавацца на добрую працу. Усё праз вірус, які закрыў амаль усе ВНУ краіны. Студэнтаў, зразумела, адправілі па хатах аж да пачатку навучання ўвосень. 

У сувязі з гэтым спецыялісты прагназуюць вялікі прагал у іх ведах, і спасылаюцца на папярэднія даследаванні наконт уплыву летніх вакацый на студэнцкія мазгі. Толькі за два месяцы летняга адпачынку звычайны студэнт забывае 36 працэнтаў матэрыялу, што ён вучыў у папярэднім годзе. У выпадку, калі студэнт адпачывае праз каранцін 6 месяцаў, ён, як піша выданне, забудзе палову з таго, што вывучаў раней. А дзеці з бедных сем’яў, дзе асяроддзе не асабліва матывуе вучыцца падчас канікул, могуць забыць яшчэ больш. 

Пакуль ніхто не ведае, як адукацыйная сістэма Злучаных Штатаў будзе вырашаць праблему, што здольная яшчэ больш абвастрыцца праз магчымы працяг каранціну ды адпаведны перанос заняткаў і на больш позні тэрмін.

Паводле амерыканскай прэсы