ЗША: Усё больш доказаў ўмяшальніцтва Расіі ў Сірыі

ЗША атрымліваюць ўсё больш доказаў непасрэднага ваеннага ўмяшальніцтва Расіі ў грамадзянскую вайну ў Сірыі.



02_an_124_100_ruslan_2006_average.jpg

За апошнія некалькі дзён мінімум тры расійскіх ваенных самалёта прызямліліся на аэрадроме ў рэгіёне Латакія на міжземнаморскім узбярэжжы краіны, паведамляе ў сераду, 9 верасня, агенцтва AFP са спасылкай на некалькіх прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША.

Адзін з іх на ўмовах ананімнасці патлумачыў, што гаворка ідзе пра два ваенна-транспартныя гіганты Ан-124 "Руслан" і адзін пасажырскі лайнер.

Па дадзеных крыніцы, расейцы ўзвялі ў аэрапорце зборны будынак, здольны змясціць сотні чалавек. Туды ж было дастаўлена пераноснае абсталяванне для кантролю над паветранай прасторай.

"Усё гэта дазваляе выказаць здагадку, што Расея плануе ператварыць гэты аэрапорт у нейкі цэнтр кіравання паветранымі аперацыямі", — цытуе агенцтва прадстаўніка Вашынгтона.

Паводле: afn.by