Зяленскі: Расія ўсё падрыхтавала да тэракту на ЗАЭС з выкідам радыяцыі
Толькі што быў даклад украінскай выведкі Зяленскаму. Да тэракту на АЭС усё падрыхтаванае! Украіна перадае ўсю наяўную інфармацыю па Запарожскай АЭС партнёрам, адзначыў Уладзімір Зяленскі у тэрміновым звароце.
Расійскія
вайскоўцы разглядаюць сцэнар тэрарыстычнага акту, які рыхтуюць на Запарожскай
АЭС з выкідам радыяцыі. Пра гэта сказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў звароце
ў чацвер, 22 чэрвеня.
«Толькі што быў даклад нашай выведкі і Службы бяспекі Украіны. Расія разглядае сцэнар тэрарыстычнага акту на Запарожскай атамнай станцыі-тэрарыстычнага акту з выкідам радыяцыі. Яны ўсё падрыхтавалі для гэтага», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Ён нагадаў, што радыяцыя не ведае дзяржаўных межаў — і тое, па каму яна ўдарыць, вызначаецца толькі кірункам ветру.
«Мы перадаем усю наяўную інфармацыю нашым партнёрам — кожнаму ў свеце. Усе доказы. Еўропа, Амерыка, Кітай, Бразілія, Індыя, арабскі свет, Афрыка — усе краіны, абсалютна ўсе павінны гэта ведаць. Міжнародныя арганізацыі. Усе. Ніякіх тэрактаў на атамных станцый ніколі, нідзе не павінна быць. Гэтым разам не павінна быць, як з Кахоўкай: свет папярэджаны — значыць, свет можа і павінен дзейнічаць», — адзначыў Зяленскі.
Таксама ўкраінскі прэзідэнт паведаміў, што разведка і СБУ сабралі новыя доказы таго, як расійскія тэрарысты ажыццявілі падрыў дамбы і іншых збудаванняў Кахоўскай гідраэлектрастанцыі.
«Гэта было абсалютна свядомае, пралічанае злачынства... На акупаванай тэрыторыі, на станцыі, якая была пад поўным кантролем акупантаў... І што важна, яшчэ летась мы папярэджвалі свет, што Расія рыхтуе такі тэракт», — нагадаў Зяленскі.
Нагадаем, 20 чэрвеня кіраўнік ГУР Мінабароны Кірыл Буданаў паведаміў, што войскі Расіі дадаткова замініравалі возера-ахаладжальнік Запарожскай АЭС.
А ў МАГАТЭ заявілі, што сітуацыя на Запарожскай АЭС вельмі нестабільная. Падрыў Кахоўскай ГЭС стварыў дадатковую небяспеку для функцыянавання атамнай станцыі.
Уладзімір Зяленскі яшчэ ў кастрычніку 2022 года заклікаў Еўропу сфармаваць міжнародную назіральную місію на Кахоўскую ГЭС і забяспечыць неадкладнае размініраванне дамбы. Пра гэта ён заявіў падчас звароту да Еўрапейскай Рады і папярэдзіў, што падчас катастрофы можа быць затоплены Херсон.
Зрэшты, пра падрыхтоўку тэракту на ЗАЭС Украіна папярэджваала яшчэ год таму. Правакацыя, нібыта, рыхтавалася на 19 жніўня 2022-га. У той дзень амаль увесь персанал мусіў пакінуць атамную станцыю. А навукоўцы змадэлявалі распаўсюджванне радыяцыі ў выпадку, калі аварыя на Запарожскай АЭС усё ж здарыцца 19 жніўня. І навіны былі не вельмі прыемныя: радыяцыйны пыл можа даляцець нават да Беларусі!
Паводле korrespondent.net, t.me/V_Zelenskiy_official