Калі РФ выкарыстае ядзерную зброю ва Украіне, яна распачне вайну супраць NATO?
Сенатар-дэмакрат Рычард Блюменталь і сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм унеслі ў Сенат ЗША праект рэзалюцыі: выкарыстанне РФ ядзернай зброі лічыць атакай на сам Альянс. Падрыў АЭС з радыяцыйным забруджаннем — таксама.
Калі Расія выкарыстае ядзерную
зброю ва Украіне, каб спрабаваць спыніць контрнаступ Узброеных сілаў Украіны,
краіны NATO павінны разглядаць такі ўчынак як атаку на сам Альянс. Адпаведны
праект рэзалюцыі зарэгістравалі ў Сенаце дэмакрат Рычард Блюменталь і
рэспубліканец Ліндсі Грэм, піша «Голас Амерыкі».
«Мы лічым, што ядзерная зброя, якая выкарыстоўваецца ва Украіне, выкіне радыяцыю на вялікія тэрыторыі ў Еўропе, дзе знаходзяцца саюзнікі па NATO», — сказаў Грэм падчас прэс-канферэнцыі ў Кангрэсе і працытаваў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які заявіў, што пагроза выкарыстання ядзернай зброі Расіяй рэальная.
Грэм дадаў, што размяшчэнне Расіяй ядзернай зброі ў Беларусі выклікае занепакоенасць і з’яўляецца правакацыйным. А тое, што цяпер пагроза выкарыстання Расіяй ядзернай зброі з'яўляецца самай высокай з часоў Карыбскага крызісу. І найлепшы спосаб прадухіліць гэта — давесці да ведама расійскага кіраўніцтва наступствы такіх дзеянняў.
«І наша пасланне тым, хто вакол Пуціна, заключаецца ў тым, што калі вы гэта зробіце, калі вы будзеце выконваць яго загад, які ён калі-небудзь аддасць, вы можаце чакаць масавага адказу з боку NATO — і вы апыняцеся ў вайне супраць NATO».
Па меры таго, як украінцы працягваюць дабівацца поспехаў на полі бою і вяртаць сабе свае землі, у Пуціна будзе ўсё больш спакусы выкарыстаць ядзерную зброю супраць Украіны або падарваць найбуйнейшую ў Еўропе Запарожскую АЭС, сказаў сенатар Блюменталь.
«Любое з гэтых дзеянняў будзе мець разбуральныя наступствы не толькі для здароўя ўкраінцаў, але таксама для грамадзян суседніх краін NATO. Польшча знаходзіцца ў непасрэднай небяспецы. Урэшце, выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі або знішчэнне АЭС прывядзе да распаўсюджання радыяцыі і амаль напэўна нанесці шкоду людзям», — сказаў заканадаўца ад Дэмакратычнай партыі ЗША.
«Гэта не нейкая безадказная або панічная рэзалюцыя, яна заснавана на фактах і навуцы і заклікана даслаць паведамленне Уладзіміру Пуціну і яго вайскоўцам: яны будуць знішчаны, яны будуць сцёртыя (Eviscerated — рэд.), калі яны прыменяць тактычную ядзерную зброю або калі яны знішчаць атамную электрастанцыю такім чынам, што гэта будзе пагражаць суседнім краінам NATO. Артыкул 5 (Хартыя калектыўнай абароны NATO — рэд.) існуе нездарма. Ён абараняе не толькі ад пэўных перасячэнняў мяжы вайскоўцамі, але і ад шкоды, нанесенай нашым саюзнікам па NATO, бо гэта робіць дзейнымі нашы абавязацельствы, калі вядзецца пра варожую сілу».
У адказ на просьбу журналіста ўкраінскай службы «Голасу Амерыкі» Кацярыны Лісуновай пракаментаваць заяву Белага дома аб тым, што Вашынгтон не дае Украіне зброю далёкага дзеяння, «каб не правакаваць Расію», Грэм сказаў: «Яны сказалі, што калі дашлюць танкі — гэта будзе правакацыя, калі дашлюць HIMARS — гэта будзе правакацыя».
«Мы не спрабуем уварвацца ў Расію — мы спрабуем выціснуць Расію з Украіны, не выкарыстоўваючы войска ЗША. Так што, калі вы не хочаце выкарыстоўваць сілу на зямлі — а я не хачу — то дайце ім рэсурсы, каб нанесці як мага больш моцны ўдар па расіянам на ўкраінскай тэрыторыі. ATACMS працуе лепш, чым HIMARS. HIMARS быў эфектыўным. Танкі былі эфектыўнымі. Такім чынам, нам патрэбны F-16, каб мець лепшую супрацьпаветраную абарону для ўкраінскіх сіл на зямлі. Такім чынам, гэтая «драма» працягваецца».
Грэм дадаў: «Кожны раз, калі мы рыхтуемся накіраваць значнае падмацаванне, яны кажуць такія рэчы. Засяродзьцеся на выніку. Вынікам з'яўляецца выгнанне расіян з Украіны, стабілізацыя міру, і гаворка ідзе не пра ўварванне ў Расію. Гаворка ідзе пра спыненне агрэсіі ва Украіне, папярэджанне Кітаю. І цяпер кажуць, што калі яны выкарыстаюць ядзерную зброю, каб змяніць ход вайны, яны не зменяць ход вайны ва Украіне, але яны пойдуць ваяваць супраць NATO».
Блюменталь нагадаў гісторыю пытання прадастаўлення амерыканскай зброі Украіне ва ўмовах расійскай агрэсіі: «Вяртаючыся да 2014 года, калі я быў у (сенацкім) камітэце па ўзбраеннях, мы заклікалі даць смяротную зброю (Кіеву). Адказ быў з боку адміністрацыі, а потым быў прэзідэнт Абамы: «Не, таму што мы не хочам правакаваць Расію». Ну, уварванне ўсё роўна адбылося. І гэта было ў адказ на ўварванне ў 2014 годзе».
«Цяпер мы гаворым аб (поўнамаштабным) уварванні ў 2022 годзе, і сенатар Грэм абсалютна мае рацыю: HIMARS, машыны пяхоты Bradley і Stryker, танкі Abrams, Leopard і Challenger — ёсць страх на кожным кроку, і гэта нерацыянальна, але гэта аказваецца неабгрунтаваным, што Уладзімір Пуцін нейкім чынам абвастрыць (сітуацыю).
І кожны дзень, калі гэтая вайна працягваецца, — гэта дзень, калі ён абвастрае вайну. Ён атакуе інфраструктуру, разбурэнне дамбы выклікае хваробы, страту ўраджаю — гэта эскалацыя. І мы баімся, што ён яшчэ больш нагнятае сітуацыю да таго, што будзе абмяркоўвацца артыкул 5 (статута NATO). І ніхто не хоча адпраўляць амерыканскія сілы туды на поле бою», — дадаў сенатар-дэмакрат.