«Пуцін рыхтуецца націснуць чырвоную кнопку»?

Тэма магчымага прымянення Пуціным ядзернай зброі набірае абароты.

jadzerny_fuhas.png

Цяпер з заявай пра тое, што Расія абавязкова ўжыве тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Украіны, каб напалохаць усіх і дыскрэдытаваць NATO, выступіў Міхаіл Саакашвілі.

Экс-прэзідэнт Грузіі заявіў: «У лютым 2009 года, адразу пасля сустрэчы з тагачасным віцэ-прэзідэнтам Байдэнам у кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі, я вячэраў у гатэлі «Mandarin Oriental» са сваім даўнім сябрам Рычардам Холбрукам і першым намеснікам дзяржсакратара (US-UP) Білам Бернсам (з цяперашнім дырэктарам ЦРУ)».

Саакашвілі адзначае, што тады яны відавочна ўспрынялі развагі наконт ядзернай зброі як плён фантазіі, перагрэтай і траўміраванай вайной 2008 года.

«І цяпер прэзідэнт Байдэн упершыню сказаў гэта сур'ёзна. Я лічу, што ўсё, што робіць Пуцін у апошнія месяцы, — гэта падрыхтоўка да таго, каб націснуць на чырвоную кнопку. Нягледзячы на скепсіс некаторых адносна ўкраінскага наступу ў Маскве дакладна ведаюць, што адбываецца цяпер. Што пры цяперашніх магчымасцях Узброеных сіл Украіны яны дакладна не змогуць утрымаць Азоўскі калідор з шырынёй у 100 кіламетраў, і рана ці позна іх абарона будзе прарвана», — адзначае экс-прэзідэнт Грузіі.

Ён таксама прагназуе, што Крымскі мост будзе разбураны, а ўкраінскія войскі будуць стаяць на ўездзе ў Крым.

«Ва ўмовах акружэння крымская групоўка будзе асуджана, а ў гэты час у Маскве абавязкова пачнецца крах улады Крамля. І каб не дапусціць гэтага, Пуцін плануе нанесці ўдар па цэнтры прыняцця рашэнняў, гэта значыць па цэнтры Кіева, тактычнай ядзернай зброяй. Хутчэй за ўсё, да таго будзе разыграна своеасаблівая правакацыя ў Беларусі, каб паказаць, што менавіта Мінск падштурхнуў Маскву да дзеянняў, каб абараніць свайго саюзніка», — сказаў ён.

Саакашвілі таксама дадаў, што Пуцін не будзе чакаць, пакуль Украіна атрымае F16. Пры гэтым Саакашвілі не выключае і ўдару тактычнай ядзернай зброяй па найбуйнейшым лагістычным цэнтры ў польскім Жэшаве, каб аўтаматычна актываваць пяты артыкул NATO.

«Я зыходжу з таго, што калі гаворка ідзе пра 2-3 ядзерныя ракеты, то NATO абмяжуецца канвекцыйным адказам. Па-першае, калі вайна пойдзе так, як цяпер, то праз некалькі месяцаў усім стане ясна, што Расія зведала паражэнне, а так у РФ застаецца шанец, што Вашынгтон міргне першым», — дадаў ён.


Зяленскі — пра пагрозы Пуціна ўжыць ядзерную зброю: «Калі ён не спыніцца, свет знойдзе фармат, як пазбавіць яго жыццядзейнасці».

Сусветная супольнасць не дапусціць, каб прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які неаднаразова намякаў на магчымасць прымянення ядзернай зброі, на самай справе выкарыстаў яе ва Украіне. Пра гэта ў інтэрв'ю вядучай BBC News Алдзе Хакім 22 чэрвеня заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У адказ на пытанне, ці перажывае ён, што Пуцін «загнаны ў кут», «вельмі небяспечны» і выкарыстоўвае ядзерную зброю, украінскі лідар адказаў, што расійскі прэзідэнт небяспечны для Украіны з 2014 года і стаў яшчэ больш небяспечным пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання.



«Чалавек, які абсалютна адкрыта сказаў пра вайну і пра знішчэнне ўкраінцаў. Больш небяспечным, я лічу, нельга быць. Калі ён кажа аб выкарыстанні ядзернай зброі, прагнозаў тут ніхто вам стоадсоткавых не дасць. Ён баіцца за сваё жыццё. Я лічу, што калі ён не спыніцца ў пагрозе свету ядзернай зброяй, свет знойдзе фармат, як пазбавіць яго жыццядзейнасці. Гэта вельмі небяспечна, і таму ён асцярожна ўкідвае гэтыя мэсэджы.

Я лічу небяспечным яго кола людзей. Блізкае акружэнне, якое ўздымае гэтую тэму. Небяспечна тое, што ён на тэрыторыю Беларусі транспартаваў адпаведную зброю. Але ўсё гэта небяспека больш палітычная, больш медыйная і больш інфармацыйная.

Я не лічу, што ён на сённяшні дзень гатовы гэта зрабіць, таму што думае пра сваё жыццё. Ён вельмі любіць яго. Ва ўсякім разе, мне так здаецца».

З самага пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін намякае на магчымае прымяненне ядзернай зброі. Так, 16 чэрвеня, выступаючы на эканамічным форуме ў Пецярбургу, ён заявіў, што Расія «тэарэтычна» можа выкарыстоўваць ядзерную зброю ў выпадку экзістэнцыяльнай пагрозы дзяржаве.

Паводле ВВС, tsn.ua