Збіраць бурштын на польскім узбярэжжы Балтыкі стане прасцей

Да гэтага часу за пошук і збор бурштыну на польскім балтыйскім узбярэжжы без адпаведнага дазволу пагражаў штраф.



Фота urgitamakita/pixabay.com/Public Domain CC0

Фота urgitamakita/pixabay.com/Public Domain CC0

Неўзабаве будзе больш свабоды ў пошуку і зборы бурштыну на польскім узбярэжжы Балтыйскага мора. Марское ўпраўленне ў горадзе Слупск (у Польшчы ёсць тры марскія ўпраўленні: у Слупску, Гдыні і Шчэціне. — рэд.) з 1 студзеня адмяняе неабходнасць атрымання пісьмовага дазволу на пошук бурштыну.

Да гэтага часу за пошук і збор бурштыну на польскім балтыйскім узбярэжжы без адпаведнага дазволу пагражаў штраф. Цяпер збіраць бурштын стане прасцей, але пры пэўных умовах. Так, тэрыторыяй збору бурштыну павінен быць пляж і плыткія воды.

Пры гэтым нельга збіраць бурштын на кліфах і ў Славінскім нацыянальным парку. У лесе можна збіраць толькі ўручную, без выкарыстання якой-небудзь тэхнікі, і такім чынам, каб не перашкаджаць турыстам і адпачывальнікам.

На працягу двух апошніх гадоў Марское ўпраўленне ў Слупску выдала больш за 100 дазволаў на збор бурштыну на пляжах польскага цэнтральнага ўзбярэжжа.

www.radyjo.net