Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 лістапада - 4 снежня
Зыходзячы з таго факту, што галоўным ньюсмейкерам і спікерам створанага Мытнага саюза быў беларускі прэзідэнт, можна зрабіць выснову — менавіта ён больш за ўсё зацікаўлены як у яго стварэнні, так і ў інтэграцыі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Яшчэ свежыя ў памяці паведамленні СМІ пра тое, як напярэдадні сустрэчы Мінск патрабаваў адмены экспартных мытаў на расійскую нафту і аднолькавага кошту на энерганосьбіты. Невядома, ці атрымаў «Бацька ўсіх беларусаў» тое, што хацеў, — хутчэй за ўсё, мы даведаемся пра гэта ў будучыні.
Зыходзячы з таго факту, што галоўным ньюсмейкерам і спікерам створанага Мытнага саюза быў беларускі прэзідэнт, можна зрабіць выснову — менавіта ён больш за ўсё зацікаўлены як у яго
стварэнні, так і ў інтэграцыі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Яшчэ свежыя ў памяці паведамленні СМІ пра тое, як напярэдадні сустрэчы Мінск патрабаваў адмены экспартных мытаў на расійскую
нафту і аднолькавага кошту на энерганосьбіты. Невядома, ці атрымаў «Бацька ўсіх беларусаў» тое, што хацеў, — хутчэй за ўсё, мы даведаемся пра гэта ў будучыні. Калі не
атрымаў — то Мінск вельмі хутка падасца ў іншы бок. Мы пачуем ужо не гарачае жаданне хуткай інтэграцыі, а больш традыцыйныя ў апошні час папрокі ў бок Масквы. Што ж тычыцца Украіны, то ўдзел
нашай краіны ў падобных сітуатыўных аб’яднаннях будзе ёй толькі шкодзіць. Акрамя пустой і пафаснай рыторыкі, яны нічога не прынясуць — дамовіцца пра адраджэнне СССР ужо
немагчыма.
«Mobus» (Украіна)
Гістарычная дамова пра стварэнне Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, падпісаная ў суботу лідэрамі трох дзяржаў, не ліквідавала фундаментальных супярэчнасцяў паміж краінамі-ўдзельніцамі.
Інтарэсы Масквы і Мінску па-ранейшаму процілеглыя наконт паставак ключавых тавараў — нафты, газу, харчавання, аўтамабіляў і сельскагаспадарчай тэхнікі. Тым часам для Расіі ўдзел у новым
саюзе, па меркаваннях экспертаў, азначае фактычную адмену раней дасягнутых дамоўленасцяў па ўмовах далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).
«Независимая газета» (Расія)
Пачынаючы з 2007 года Лукашэнка зрабіў шэраг крокаў, накіраваных на нармалізацыю адносін з Захадам, самымі вядомымі з якіх сталі шырокая амністыя (у тым ліку былога кандыдата ў прэзідэнты Казуліна) і
спыненне практыкі масавых арыштаў апазіцыянераў. У адказ былі адмененыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, а МВФ стаў даваць крэдыты. Аднак Лукашэнка так і не пусціў апазіцыю ў парламент і не
прадэманстраваў гатоўнасці да сур’ёзных структурных рэформаў. Некаторыя прыкметы паказваюць, што перыяд раману з Захадам падыходзіць да заканчэння. Шырока вядомым фактам з’яўляюцца
дрэнныя асабістыя адносіны Лукашэнкі і Пуціна. Таму рэсурс «сяброўства» тут таксама абмежаваны. Беларускія чыноўнікі і палітыкі кажуць: Лукашэнка сур’ёзна асцерагаецца, што
яго атруцяць.
«Особая линия» (Расія)
У назіральнікаў адразу ж з’явілася шмат пытанняў. Як на гэта (Мытны саюз) глядзяць у самай СГА, наколькі расцягнецца працэс, і, галоўнае, як Расія і Беларусь збіраюцца ажыццяўляць такую
інтэграцыю, калі нядаўна краіны былі ў стане «малочнай вайны». Нягледзячы на тое, што гандлёвай вайны зараз няма, агульны палітычны клімат у адносінах Масквы і Мінску амаль не
змяніўся: праўда, на гэты раз Лукашэнка распісаўся ўсюды, дзе трэба. Можна колькі заўгодна пазначаць сваю крутасць і незалежнасць, але выхад на расійскі рынак неабходны беларускай эканоміцы як
паветра. У эканоміцы ў Лукашэнка справы дрэнныя, а Захад яго гульні не прыняў.
РБК (Расія)
На саміце Мытнага саюзу Лукашэнка ўжо характарызаваў яго стварэнне як вельмі выгаднае. Аднак кіданні, мяркуючы па нервовым выглядзе і заявам правадыра Беларусі, нікуды не зніклі… У
функцыянаванні Мытнага саюза могуць паўстаць праблемы. Цяпер падпішуць, увесну пачнуць дзяліць грошы — вось там паўстане праблема.
«Московский Комсомолец» (Расія)