Замест Беларусі. Эрдаган хоча стаць новым «донарам стабільнасці»

Турцыя вырашыла стаць пасрэдніцай у пытанні ўрэгулявання канфлікту паміж Украінай і Расіяй, паведамляе korrespondent.net.

2686775.jpg

Прэзідэнт Турцыі Рэждэп Таіп Эрдаган прапанаваў Украіне і Расіі стаць пасярэднікам ва ўрэгуляванні канфлікту.

"Мы выступаем за ўсталяванне міру ў рэгіёне, асабліва калі гаворка ідзе ў першую чаргу пра крымскіх турак. Мы неаднаразова абмяркоўвалі гэтыя пытанні з сяброўскай Расіяй, і асабліва са спадаром Пуціным. Мы хочам, каб не было тэрыторыяй, дзе дамінуе вайна. Хай на гэтай тэрыторыі ў будучыні пануе мір, мы хочам развіваць вырашэнне гэтай праблемы ў пазітыўным ключы", — заявіў ён.

Па словах Эрдагана, Турцыя "будзе пасрэднічаць у гэтым пытанні, абмяркоўваць гэтае пытанне" з Масквой і Кіевам.

"З гэтай нагоды будзе пасярэдніцтва, мы абмяркуем гэтае пытанне з імі. Мы хацелі б удзельнічаць у вырашэнні гэтага пытання, развіваючы гэтыя перамовы як з Украінай, так і са спадаром Пуціным", — дадаў ён.

Украіна і Расія даўно не могуць узгадніць ні сустрэчы лідараў нармандскага фармату, ні перамовы прэзідэнтаў краін — Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна.

У прыватнасці, сёння, 29 лістапада, у Крамлі чарговы раз заявілі, што падрыхтоўка сустрэчы не вядзецца.