Польшча: Сярод мігрантаў з'яўляюцца афганцы, якія, магчыма, прайшлі баявую падрыхтоўку

З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Сярод мігрантаў, якія нядаўна прыехалі ў Беларусь, ёсць афганцы, якія маюць сувязі з Расіяй. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын. Магчыма, некаторыя з іх маюць баявую падрыхтоўку, дадаў ён, піша www.polskieradio.pl.

Жарын напісаў у Twitter, што «некаторыя з афганцаў праходзяць расійскія ваенныя курсы і, магчыма, баявую падрыхтоўку. Пасля прыбыцця ў Беларусь спрабуюць перайсці мяжу Рэспублікі Польшча».

У посце Жарына прадстаўлены фотаздымак афганца, затрыманага ў Польшчы ў верасні 2021 года. Мужчына быццам бы прыехаў у Польшчу адразу пасля заканчэння вайсковых курсаў у Расіі.


З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.