Закладнікі ў Харкаве вызваленыя

СБУ затрымала зламысніка, які утрымліваў людзей у адным з аддзяленняў «Укрпошта» ў Харкаве.

jpg_47.jpg


Праваахоўнікі вызвалілі закладнікаў, якія ўтрымліваліся ў адным з аддзяленняў «Укрпошта» у Харкаве, зламыснік затрыманы. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла кіраўніца Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юлія Святлічная, піша «Гордон».
«Сітуацыя з захопам аддзялення «Укрпошта» развязаная. Людзі вызваленыя! Бліскучая спецаперацыя Службы бяспекі Украіны і Міністэрства ўнутраных спраў. Нягоднік затрыманы і будзе строга адказваць за свае дзеянні. Цяпер з вызваленымі людзьмі і сваякамі пачынаюць працаваць псіхолагі і медыкі», — напісала Святлічная.
Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў падзякаваў праваахоўнікам за службу.
«Аператыўнікі крымінальнага вышуку Нацпаліцыі толькі што лакалізавалі злачынцу, які ўзяў у закладнікі людзей у Харкаве. Дзякую за службу!» — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле «Хартыі'97»