Захад не прызнае «ЛНР» і «ДНР» тэрарыстамі, бо Расія стане «спонсарам тэрарызму»

Заходнія дзяржавы не прызнаюць самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі тэрарыстычнымі арганізацыямі, паколькі гэта аўтаматычна прывяло б да прызнання Расійскай Федэрацыі спонсарам тэрарыстаў і ўвядзенні супраць яе сталых санкцый.



terarysty.jpg

«Праблема заключаецца ў тым, што, калі прызнаць гэтыя арганізацыі тэрарыстычнымі, то трэба афіцыйна прызнаваць Расію краінай-спонсарам тэрарызму, паколькі ёсць устаноўленыя факты наўпроставай і ўскоснай падтрымкі расіянамі гэтых арганізацый», — растлумачыў аналітык Польскага інстытута міжнародных адносін PISM Яўген Вараб’ёў, перадае УНІАН.

«Гэта аўтаматычна будзе азначаць ўвядзенне санкцый не на пэўны перыяд, а такіх, якія будзе нашмат складаней адмяніць, як, напрыклад, уведзеныя супраць тэрарыстычных груп на Блізкім Усходзе. Санкцыі, якія дзейнічаюць дзесяцігоддзямі, а не гадамі», — адзначыў ён.

Па словах эксперта, еўрапейскія палітыкі лічаць, што такі шлях заблакуе магчымасць для перамоваў з Расіяй для мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

«У многіх еўрапейскіх сталіцах ёсць разуменне, што калі прызнаць гэтыя самаабвешчаныя рэспублікі тэрарыстычнымі арганізацыямі, гэта запатрабуе пастаянных санкцый супраць Расіі, а яны гэтага вельмі не хочуць», — сказаў ён.

Па дадзеных ААН, супрацьстаянне на ўсходзе Украіны ўжо забрала жыцці, па меншай меры, 3700 чалавек, больш за мільён вымушаныя былі змяніць месца пражывання.