Пан Гі Мун: выбары ў «ЛНР» і «ДНР» сур’ёзна парушаюць мінскі пратакол

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў планы ўладаў самаабвешчаных ДНР і ЛНР па правядзенні выбараў.



pangimun.jpg

Гэтыя выбары на ўсходзе Украіны «сур'ёзна парушаюць мінскі пратакол і мемарандум, якія тэрмінова неабходна цалкам выканаць», гаворыцца ў паведамленні генеральнага сакратара ААН, распаўсюджаным яго прэс-сакратаром.

Выбары ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках намечаны на 2 лістапада. У Кіеве назвалі выбары ў ДНР і ЛНР пагрозай для мінскіх пагадненняў, у адпаведнасці з якімі раней у Данбасе было абвешчана перамір’е.

ВВС