З партыі Зяленскага выключылі дэпутата, які лётаў да Лукашэнкі і ўхваліў затрыманне Пратасевіча

З фракцыі «Слуга народа» выключылі народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнку. Раней ён лётаў да Аляксандра Лукашэнкі. Аб выключэнні палітыка з фракцыі паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на афіцыйны сайт «Слугі народа».

facebook_com_e_shevchenko76__1__650x410.jpg

20 красавіка Шаўчэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Беларусі ў яго кабінеце. Было апублікавана відэа з гэтай сустрэчы. Лукашэнка заявіў, што «аказваецца, ёсць ва Украіне людзі, якія паважаюць Беларусь», на што Шаўчэнка яму адказаў, што не проста паважаюць, «а любяць і цэняць».
Пасля гэтага «Слуга народа» запатрабавала ў Шаўчэнкі тлумачэнняў з-за сустрэчы з Лукашэнкам.
Больш за тое, Шаўчэнка ўхвальна паставіўся да затрымання экс-галоўнага рэдактара «Nexta» Рамана Пратасевіча і выказаў павагу да «дзяржаўнасці» Беларусі.
Нагадаем, МЗС Украіны патрабуе ад Беларусі неадкладнага вызвалення Пратасевіча.