Прэзідэнт Украіны даручыў спыніць авіяспалучэнне з Беларуссю

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў прэм’ер-міністру Украіны Дзянісу Шмыгалю распрацаваць рашэнне аб спыненні прамога авіяцыйнага злучэння з Беларуссю, перадае «Радыё Свабода».

75f2bfae_99a0_45d2_ab24_0f1349ab01b1_w1023_r1_s.webp

Як паведамілі ў прэсавай службе прэзідэнта Украіны, такое даручэнне Уладзімір Зяленскі зрабіў па выніках нарады аб інцыдэнце 23 траўня з пасадкай у Мінску пасажырскага самалёта «Ryanair».
У нарадзе бралі ўдзел кіраўнік украінскага ўрада, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў, міністр замежных спраў Дзмітро Кулеба, міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, міністр энергетыкі Герман Галушчанка, міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў, а таксама намеснікі кіраўніка Офіса прэзідэнта.
У выніку аналізу сітуацыі з пасадкай ірландскага самалёта Уладзімір Зяленскі даручыў распрацаваць рашэнне аб спыненні прамога авіяцыйнага спалучэння з Беларуссю, а таксама закрыцця паветранай прасторы Беларусі для авіяпералётаў з Украіны і ва Украіну.