Вымушаная пасадка самалёта «Ryanair» у Мінску: ICAO апублікуе справаздачу ўвосень
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) працягвае збіраць і апрацоўваць даныя па перахопе пасажырскага борта. Прамежкавую справаздачу ICAO апрылюдніць 23 чэрвеня, паведамляе korrespondent.net.
Выніковы даклад Міжнароднай арганізацыі
грамадзянскай авіяцыі пра сітуацыю з пасадкай авіялайнера кампаніі «Ryanair» у
Мінску будзе прадстаўлены пасля 13 верасня — падчас наступнай сесіі савета
арганізацыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве ICAO, распаўсюджанай у сераду, 16
чэрвеня.
«Расследаванне працягваецца, справаздача чакаецца на наступнай сесіі Рады, якая пачнецца 13 верасня», — паведамілі ў арганізацыі.
Пры гэтым, згодна з дакументам, прамежкавы даклад будзе прадстаўлены прыкладна 23 чэрвеня.
Адзначаецца, што ICAO працягвае збіраць і апрацоўваць звесткі аб перахопе пасажырскага борта.
«Некаторыя папярэднія даныя ўжо прадастаўленыя Беларуссю і Польшчай, інфармацыя запытаная ў Грэцыі, Ірландыі, Літвы і Швейцарыі», — пазначана ў заяве.