Кіраўнік Ryanair: Невядомыя прымушалі экіпаж сказаць на відэа, што яны добраахвотна накіраваліся ў Мінск
Галоўны выканаўчы дырэктар Ryanair Майкл О'ліры ў аўторак распавёў пра інцыдэнт з рэйсам Афіны —Вільнюс ў брытанскім транспартным камітэце, паведамляе выданне The Irish Times.
Па словах О'Ліры, якія прыводзіць TUT.BY:
адхіленне рэйса было «наўмысным парушэннем усіх
міжнародных авіяцыйных правілаў»;
беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу, што яны атрымалі «рэальную пагрозу, што калі самалёт увойдзе ў паветраную прастору Літвы або паспрабуе прызямліцца ў аэрапорце Вільнюса, то на борце выбухне бомба»;
капітан «неаднаразова» прасіў даць адкрытую лінію сувязі з цэнтрам кіравання аперацыямі Ryanair у Варшаве, але яму сказалі, што той бок не адказвае, што «зусім не адпавядала рэчаіснасці»;
на капітана аказваўся «значны ціск», каб ён прызямліўся ў Мінску;
пасля пасадкі ў салон зайшлі «некалькі невядомых асоб з відэакамерамі», якія «неаднаразова спрабавалі прымусіць экіпаж сказаць на відэа, што яны добраахвотна накіраваліся ў Мінск», але экіпаж адмовіўся зрабіць гэта.
Разам з тым О'Ліры заявіў, што санкцыі ў дачыненні да «Белавія» выходзяць далёка за рамкі духу супрацоўніцтва і
ўзаемадапамогі», а палітыка забароны палётаў — не ў інтарэсах галіны і
пасажыраў.
Нагадаем, даклад ICAO па інцыдэнце з самалётам кампаніі, у
выніку якога былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, абяцаюць
прадставіць ужо ў бліжэйшыя два тыдні.