Кіраўнік Ryanair: пілот самалёта, які сеў у Мінску, «не мог паступіць інакш» пасля сігналу ад уладаў Беларусі

Кіраўнік авіяперавозчыка Ryanair заявіў, што даклад ICAO па інцыдэнце з самалётам кампаніі будзе прадстаўлены ў бліжэйшыя два тыдні, піша ТАСС.

57640542_303.jpg

Ён таксама заявіў, што пілот самалёта, сеў у Мінску, «не мог паступіць інакш» пасля сігналу ад уладаў Беларусі пра пагрозу выбуху.

Варта сказаць, што вынікаў раследавання ICAO чакаюць не толькі ў Беларусі. Напярэдадні нават Уладзімір Пуцін казаў, што трэба было б заслухаць меркаванні саміх пілотаў, якія пасадзілі самалёт у Мінску.