Восем важных фактаў пра тэракт у Стамбуле
36 чалавек загінулі, 147 параненых у выніку тэрарыстычнага нападу на лётнішчы ў Стамбуле.
Што вядома на гэты момант пра тэракт?
– тры выбухі і страляніну зладзілі трое смяротнікаў;
– нападнікі адкрылі агонь з аўтаматаў, а потым узарвалі сябе;
– выбухі адбыліся ў зоне прылёту міжнародных рэйсаў і ў зоне прылёту ўнутраных рэйсаў;
– сярод ахвяраў няма грамадзянаў Беларусі, але загінула адна ўкраінка, ёсць адзін паранены з Украіны і адзін з Расеі;
– акцыя была вельмі добра спланаваная;
– лётнішча імя Атацюрка ў Стамбуле – адно з самых вялікіх у Еўропе;
– напад адбыўся падчас святога для мусульманаў посту – Рамадану;
– пакуль ніхто не ўзяў адказнасці за тэракт.
Відэа: Аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле пасля тэракту
Паводле belsat.eu