Валенса: Новы ўрад Польшчы разбурае свабоду

Польскі ўрад парушае Канстытуцыю, а цяпер "бессаромна адмаўляе гэта", заявіў экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.



60_tn1.jpg

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заявіў, што цяперашні ўрад краіны "разбурае свабоду". Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала TVN24.

"Мы ўпарта працавалі, каб атрымаць свабоду. Але цяпер мы рызыкуем яе страціць", — сказаў Валенса.

Паводле яго слоў, партыя "Права і Справядлівасць" Яраслава Качыньскага, якая выйграла выбары ў кастрычніку 2015 года, "разбурае свабоду".

"Увесь свет ведае, што яны парушылі Канстытуцыю, але яны бессаромна адмаўляюць гэта, гледзячы вам прама ў вочы", — падкрэсліў былы польскі прэзідэнт.

15 студзеня польскі парламент прыняў папраўкі да шэрагу законаў, якія рэгулююць доступ спецслужбаў да асабістай інфармацыі грамадзян. Паводле паправак, службы маюць права праводзіць кантроль, які прадугледжвае праслухоўванне, сачэнне, кантроль карэспандэнцыі (у тым ліку электроннай), кантроль паштовых перасылак, атрыманне дадзеных з носьбітаў (у тым ліку кампутараў і тэлефонаў).

Паводле gordonua.com