У Познані адкрыюць Музей Энігмы

Улады Вялікапольскага ваяводства прызналі гораду датацыю ў 10 мільёнаў ($2,5 мільёнаў) злотых на будаўніцтва Музею Энігмы. Агулам будаўніцтва ацэнена на 15 мільёнаў злотых, рэшту выдаткаў возьмуць на сябе познаньскія ўлады.



16f34e47_5d23_432.jpg

Музей пабудуюць у будынку Collegium Historicum, які належыць Універсітэту імя Адама Міцкевіча. Гэты аб’ект абраны невыпадкова. Насупраць, на другім баку вуліцы, стаіць помнік крыптолагам Ежы Ружыцкаму, Мар’яну Рэеўскаму і Генрыку Зыгальскаму — матэматыкам, якія зламалі код Энігмы.

У музеі можна будзе пабачыць рэпліку Энігмы, якую перадасць гісторык Багуслаў Валашаньскі, мультымедыйную экспазіцыю і студэнцкую залю на ўзор 1930-х гадоў.

www.radyjo.net