Брытанія размесціць у Польшчы 1000 ваенных

Вялікабрытанія з 2017 года на пастаяннай аснове размесціць у Польшчы 1000 ваеннаслужачых, паведаміў міністр абароны Польшчы Антоні Мацірэвіч.



british_main640.jpg

У сераду брытанскае Міністэрства абароны заявіла, што накіруе каля 1000 вайскоўцаў на вучэнні НАТА ў Польшчу.

Але Мацірэвіч удакладніў, што Польшча і Брытанія падчас пасяджэння міністраў замежных спраў і абароны ў Шатландыі дамовіліся, каб брытанскія ваенныя засталіся на пастаяннай аснове, паведамляе Reuters.

"Адно з рашэнняў, якое стала вынікам учорашніх перамоў — пастаянная прысутнасць брытанскіх войскаў на польскай тэрыторыі. Тысяча ваенных будуць пастаянна прысутнічаць на тэрыторыі Польшчы з наступнага года", — сказаў польскі міністр.

Паводле яго слоў, брытанскія вайскоўцы будуць змяняцца па прынцыпе ратацыі.

Міністэрства абароны ў Лондане адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю.

Паводле: afn.by