Ва Украіне забароняць пракат усіх фільмаў з Ахлабысціным
Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно мае намер адмяніць пракатныя пасведчанні фільмаў, у якіх здымаўся расійскі акцёр Іван Ахлабысцін.
Ахлабысцін з «апалчэнцамі» у Данецку
Пра гэта ў чацвер, 4 снежня, паведаміў у сваім твітэры віцэ-прэм'ер — міністр культуры Украіны Вячаслаў Кірыленка.
«Пракатныя пасведчанні для ўсіх фільмаў з Ахлабысціным будуць адменены Дзяржкіно: нейкая павага да саміх сабе павінна ж у нас быць!» — напісаў Кірыленка.
Раней Служба бяспекі Украіны забараніла Ахлабысціну ўезд на тэрыторыю краіны за яго антыўкраінскія выказванні.
tvrain.ru