Ва Украіну з 2015 года не пусцілі 20 тысяч расіян
З 2015 года па цяперашні час ва Украіну не прапусцілі больш за 20 тысяч грамадзян Расіі, паведамляе Дзяржпагранслужба Украіны.
"Калі казаць пра статыстыку, то з 2015 года па 3 жніўня 2017 года ўключна адмоўлена ва ўездзе больш за 20 тысяч расіян. Лічбы кажуць пра тое, што ўсё ж такі больш за ўсё адмоваў было ў 2015 годзе — 10,9 тыс. У 2017 годзе — гэта ўжо каля 3 тысяч грамадзян РФ", — сказаў кіраўнік Дзяржпагранслужбы Украіны Пётр Цыгікал у інтэрв'ю Інтэрфакс-Украіна.
Паводле яго слоў, прычыны адмовы ва ўездзе — гэта ў асноўным неабгрунтаваная мэта паездкі, перавышэнне тэрміну рэгістрацыі, няма пацверджання фінансавага забеспячэння паездкі.
"Калі казаць пра забарону на ўезд, то на сённяшні дзень размова ідзе пра 3 148 грамадзянах РФ. З іх амаль 100 — гэта вядомыя расійскія артысты і публічныя асобы, якія ў асноўным незаконна наведвалі Крым", — сказаў Цыгікал.
Усяго з пачатку 2017 года ва Украіну не пусцілі больш за 10 тысяч замежнікаў.
Паводле Корреспондент.net