В'етнамская вайна: Лукашэнка мае рацыю, мы сапраўды былі побач (ФОТАФАКТ)
27 чэрвеня падчас сустрэчы з прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куанагам Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў В'етнамскую вайну і адзначыў, што «мы былі побач з вамі на в'етнамскай зямлі». Ці меў кіраўнік Беларусі на ўвазе толькі савецкіх вайсковых спецыялістаў?
Сапраўды, вайсковыя спецыялісты ды зенітчыкі беларускага паходжання ваявалі ў В'етнаме на баку камуністаў падчас канфлікту 1957-1975 гадоў. СССР тады падтрымаў камуністычны Паўночны В'етнам, ЗША падтрымалі Паўднёвы.
Разам з тым, беларусы ваявалі і ў складзе амерыканскага кантынгенту. У якасці сведчання можна зірнуць на фота Анатоля Сандулава, апублікаванае ў эмігранцкім часопісе «Беларуская моладзь» акурат часоў канфлікту ў В'етнаме. Частка беларускай эмігранцкай супольнасці, у прыватнасці Радаслаў Астроўскі, актыўна выступалі за ўдзел беларусаў у рознага роду канфліктах з СССР па ўсім свеце. Ва ўмовах небяспекі ІІІ Сусветнай вайны, дзеячы беларускай дыяспары лічылі патрэбным рыхтаваць свае вайсковыя кадры.
Ці меў Аляксандр Лукашэнка на ўвазе, размаўляючы з Куангам, і прадстаўнікоў нашай дыяспары, якія ваявалі пад амерыканскім сцягам, нажаль, невядома.