Украінскі суд арыштаваў маёмасць Пятра Парашэнкі

Паводле хадайніцтва пракурора, Пячэрскі суд у Кіеве наклаў арышт на маёмасць і актывы пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, паведамляе korrespondent.net

2698850.jpg

Пячэрскі раённы суд Кіева сёння, 6 студзеня, паводле хадайніцтва пракурора наклаў арышт на маёмасць і актывы Пятра Парашэнкі.

"На маёмасць Пятра Парашэнкі накладзены арышт", — гаворыцца ў паведамленні.

Крымінальная вытворчасць заведзеная паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу Украіны — “фінансаванне тэрарызму” (ч. 1 і ч. 3 арт. 258-5), “дзяржаўная здрада” (ч. 1 арт. 111)  і “стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі” (ч. 1 арт. 258-3).

У офісе генпракурора Украіны нагадалі, што Пётр Парашэнка "падазраецца ў тым, што па папярэдняй змове групай асоб, аказаў садзейнічанне дзейнасці тэрарыстычных арганізацый "ЛНР" і "ДНР" шляхам арганізацыі і набыцця вугалю ў падкантрольных ім прадпрыемстваў за дзяржаўныя сродкі Украіны, паставіўшы энергетычную сферу Украіны ў залежнасць ад Расійскай Федэрацыі і тэрарыстычных арганізацый".