Расія накіравала ў Казахстан падраздзяленні, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супраць Украіны

6 студзеня расійскія вайскова-транспартныя самалёты перакінулі ў Казахстан вайскоўцаў дэсантных спецпадраздзяленняў ВС РФ, якія ўдзельнічалі ў аперацыі захопу Крыма і агрэсіі супраць Украіны. Чакаецца, што на пачатковым этапе перакідання ў Казахстан прыбудуць блізу 200 кадравых расійскіх вайскоўцаў, акрамя гэтага ў краіну перакідваюць і іншыя гібрыдныя сілы Расійскай Федэрацыі. Больш падрабязна чытайце ў публікацыі міжнароднай разведвальнай супольнасці InformNapalm.

kazah.jpg

Рашэнне АДКБ як афіцыйнае прыкрыццё

У адпаведнасці з рашэннем Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, прынятым 6 студзеня 2022, у Рэспубліку Казахстан накіраваныя «міратворчыя сілы», аснову якіх складаюць падраздзяленні Расійскай Федэрацыі.

Паводле папярэдніх звестак, якія распаўсюдзіў партал Avia.pro, вайскоўцы ВС РФ могуць быць задзейнічаныя для зачысткі ў найбольш мяцежных гарадах Казахстана. А пасля гэтага іх накіруюць на стратэгічна важныя для Расійскай Федэрацыі аб'екты — палігон па выпрабаванні сродкаў СРА, касмадром Байканур і іншыя.

Раней СМІ паведамлялі, што РФ адпраўляе ў Казахстан вайскоўцаў з 45-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ПДВ, 98-й дывізіі ПДВ і войскі цэнтра спецыяльнага прызначэння РФ «Сенеж«.

Згодна з расследаваннямі міжнароднай разведвальнай супольнасці InformNapalm, усе гэтыя падраздзяленні РФ прымалі ўдзел у агрэсіі супраць Украіны не толькі ў ходзе аперацыі па захопу і акупацыі Крыму, але і ў баявых дзеяннях на Данбасе:

98-я дывізія ПДВ (в/ч 65451). Са складу дывізіі ва Украіне былі заўважаныя вайскоўцы 217-га парашутна-дэсантнага палка (в/ч 62295) і 331-га парашутна-дэсантнага палка (в/ч 71211).

45 ОБрСпН (у/ч 28337). Цікава, што ў 2014 годзе 45-ы асобны полк ПДВ быў разгорнуты ў брыгаду з мэтай агульнага павелічэння колькасці паветрана-дэсантных войскаў РФ.

Характэрна, што ў 2001 годзе афіцэрамі 45 палка ПДВ, сярод якіх быў і вядомы па падзеях на Данбасе Ігар Гіркін (Стралкоў), была праведзена серыя выкраданняў мясцовых жыхароў з чачэнскіх сёлаў Хатуні, Махкеты і Тэўзені. З дзесяткаў выпадкаў добра расследаваныя чатыры, выкрадзеныя асобы да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак.

«Міратворцы» краіны-агрэсара

Цікава, што РФ актыўна задзейнічае вайскоўцаў з падраздзяленняў, якія бралі ўдзел у гібрыднай агрэсіі супраць Украіны для выканання «міратворчых задач» і міжнародных вучэнняў за мяжой. Так, 10 лістапада 2020, Расія перакінула ў Нагорны Карабах вайскоўцаў 15-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 90600). Міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm неаднаразова фіксавала кадравых вайскоўцаў гэтай брыгады як непасрэдных удзельнікаў баявых дзеянняў на Данбасе. Таксама ёсць сведчанні ўдзелу вайскоўцаў 15-й брыгады ў аперацыі захопу Крыма.

Акрамя таго, у 2021 годзе РФ перакідвала ў Беларусь для раптоўнай вучэбнай высадкі ля межаў Літвы і Польшчы дэсантнікаў 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі ВС РФ (в/ч 07264). У базе OSINT-расследаванняў міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm сабраныя шматлікія звесткі з доказамі ўдзелу вайскоўцаў падраздзяленняў 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі ў агрэсіі супраць Грузіі, аперацыі захопу ўкраінскага Крыма і баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. У прыватнасці таксама задакументавана, што свідравыя «Чарнаморнафтагаза» у 2014 годзе захоплівалі дэсантнікі 104 палка ПДВ з складу 76-й РФ Расіі. 

Расійскія гібрыдныя падраздзяленні для вырашэння далікатных задач

Таксама не выключана, што Крэмль на фоне павышанай увагі сусветнай супольнасці да падзей у Казахстане не наважыцца адкрыта задзейнічаць расійскіх вайскоўцаў для забойстваў і выкраданняў пратэстоўцаў у Казахстане, а выкарыстоўвае для гэтых мэтаў гібрыдныя падраздзяленні.

5 студзеня паступалі паведамленні аб фіксацыі вайскова-транспартных самалётаў, якія прыбывалі ў Казахстан з РФ. На той момант ніякага рашэньня АДКБ яшчэ не было, і публічна ні аб якой перакідцы сіл не паведамлялася. Гучалі здагадкі вайсковых экспертаў, што гэтымі бартамі маглі перакідваць наймітаў з расійскай ПВК «Вагнера», якія не толькі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць Украіны, але і ваявалі ў інтарэсах Крамля ў Сірыі, Лівіі, Судане і іншых краінах.

Выкарыстанне наймітаў з расійскіх ПВК, афіляваных са спецпадраздзяленнямі ВС РФ і спецслужбамі Расіі, пакуль што дазваляе Крамлю пазбягаць прамой адказнасці за вайсковыя злачынствы ў іншых краінах, хаваць страты і развязваць іншыя далікатныя задачы, такія як вайсковая дапамога дыктатарам, рэжымы якіх запытваюць дапамогу Масквы. Гэта значыць усю брудную працу Крэмль мае перавагу рабіць рукамі наймітаў, пакідаючы кадравым падраздзяленням ролю міратворчай вітрыны.