Крыніцы: Для дыскрэдытацыі пратэстаў у Казахстане выкарысталі крымінальнікаў
Каб дыскрэдытаваць пратэстоўцаў, улады Казахстана выкарысталі зняволеных крымінальнікаў. Іх вызвалілі і дазволілі рабаваць крамы ў Алматы і штурмаваць урадавыя будынкі, паліцэйскія ўчасткі і тэлецэнтры. Убачыўшы, што адбываецца, да «падсадных» марадзёраў падключыліся і «звычайныя грамадзяне». Усё гэта спрыяла таму, што палітычны пратэст патануў у хвалі гвалту і іншых злачынстваў. Такую версію са спасылкай на правераную ананімную крыніцу выказвае расійскі праект Gulagu.net.
Заснавальнік праекта супраць катаванняў і карупцыі Уладзімір
Асечкін спасылаецца на ліст супрацоўніка ФСБ Расіі. «У нас няма падставаў
не давяраць гэтай крыніцы, якая на працягу апошніх двух гадоў паведамляла нам
праўдзівую інфармацыю», — піша ён.
«У Беларусі [у 2020-м] не далі адпрацаваць падобны
сцэнар, але ў Казахстане вынік аказаўся для кіраўніцтва надзвычайным», —
адзначае Асечкін.
У Казахстане зняволеных выкарысталі ў адным горадзе — у
Алматы. І яны «сваю працу... выканалі дасканала: ёсць маса задакументаваных
фактаў марадзёрства, ёсць пацвярджэнне нападу на сілавыя ведамствы», а
яшчэ і відэа зверскіх забойстваў. Гэта мусіць абгрунтаваць увядзенне ў краіну
замежных войскаў, і дэмаралізаваць звычайных пратэстоўцаў.
Крыніца Gulagu.net тлумачыць прычыну адсутнасці афіцыйнай статыстыкі па загінулых у сутычках з сілавікамі: «Ільвіная доля перабітага крыміналітэту (як спецыяльна для гэтага выпушчаных, так і прыцягнутых з волі) будзе ўтылізаваная без фіксацыі».
Паводле «Еўрарадыё».