Украіна разгарнула на мяжы з Беларуссю 2000 бухт калючага дроту

Украіна выдаткавала на ўстаноўку агароджы з Беларуссю дзве тысячы бухт калючага дроту, паведамляе Дзяржаўная памежная служба гэтай краіны.

provoloka_1.jpg


Калючы дрот і сетку-рабіцу для памежных патрэб вырабляюць ва Украіне на ўласных магутнасцях Дзяржпамежслужбы, перадае REFORM.by.

Памежная служба Украіны паведамляе, што Украіна ў апошні час істотна актывізавала ўладкаванне паўночнага ўчастка сваёй мяжы. З лістапада добраўпарадкаваны дзясяткі кіламетраў загарод. Пастаянна працуюць 30 створаных інжынерных груп пагранічнікаў.

Акрамя таго, ад мясцовых органаў самакіравання, прадстаўнікоў грамадскасці, дабрачынных арганізацый для ўладкавання мяжы таксама атрымана каля 1500 бухт колюча-рэжучай стужкі спіральнага тыпу «Егаза».