Украінская праваслаўная царква заявіла аб поўнай незалежнасці і асудзіла пазіцыю Кірыла

УПЦ таксама заклікала ўлады Украіны і Расіі працягваць перамовы, каб спыніць вайну.

37049555_303.jpg

Сабор Украінскай праваслаўнай царквы МП выказаў нязгоду з пазіцыяй патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірылы наконт баявых дзеянняў на Украіне і прыняў змены ў статут УПЦ, якія азначаюць яе поўную самастойнасць.
«Выказваем нязгоду з пазіцыяй Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірылы наконт вайны ва Украіне. Сабор прыняў адпаведныя дапаўненні і змены ў Статут аб кіраванні Украінскай Праваслаўнай Царквы, якія сведчаць аб поўнай самастойнасці і незалежнасці Украінскай Праваслаўнай Царквы», - гаворыцца ў пастанове Сабора УПЦ.
УПЦ таксама заклікала ўлады Украіны і Расіі працягваць перамовы, каб спыніць вайну.
«Сабор звяртаецца да ўладаў Украіны і ўладаў Расійскай Федэрацыі з просьбай працягваць перагаворны працэс і пошук моцнага і разумнага слова, якое змагло б спыніць кровапраліцце», – гаворыцца ў дакуменце.