У Расіі канфіскавалі эсэ Яна Новака-Язераньскага
Польская амбасада ў Маскве выступіла з пратэстам у сувязі ў канфіскацыяй расійскай паліцыяй новага выдання эсэ легендарнага польскага падпольшчыка і шматгадовага дарэктара польскай службы Радыё “Вольная Еўропа” Яна Новака-Язераньскага.
Ян Новак-Язераньскі. Фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe
У мінулы чацвер паліцыянты арыштавалі ўвесь наклад у адной з друкарняў Санкт-Пецярбурга. Як паведамляе міжнароднае таварыства “Мемарыял”, паліцыя правярае, ці ўтрымліваецца ў кнізе “экстрэмісцкі змест”.
Паліцыянты спаслаліся на данос, паводле якога ў выдавецтве знаходзяцца кнігі, у якіх папулярызуецца экстрэмізм.
Насамрэч, кнігі легендарнага “варшаўскага кур’ера”, напісаныя ў 1991–2003 гадах, датычаць Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
У панядзелак амбасада Польшчы ў Маскве паведаміла на Твітары, што накіравала афіцыйную скаргу ў МЗС Расіі з сувязі са згаданай канфіскацыяй.
Ян Новак-Язераньскі падчас Другой сусветнай вайны быў жаўнерам Арміі Краёвай і сувязным паміж польскім урадам у эміграцыі і падполлем у Польшчы. Пасля вайны ён застаўся на Захадзе, дзе быў, між іншым, дырэктарам Радыё “Вольная Еўропа”. У 2002 годзе ён вярнуўся ў Польшчу. Памёр у 2005 годзе ў Варшаве.