Bild: Чаму Расія прайграе новую халодную вайну

«Новая халодная вайна». Гэтую фразу прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў сказаў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ніхто не стаў пярэчыць.



medvedev_2008.jpg

Чаму Расія прайграе новую халодную вайну? Пра гэта пішуць Нікалаўс Бломэ і Ральф Шулер у аднайменным артыкуле, апублікаванай выданнем Bild.

Нягледзячы на тое, што крамлёўскі лідэр Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Барак Абама ўчора размаўлялі па тэлефоне, такімі ледзянымі і агрэсіўнымі адносіны паміж Расіяй і Захадам не былі ўжо даўно.

Больш за 25 гадоў таму скончылася першая халодная вайна. Берлінская сцяна пала, камуністычны Усходні блок і СССР распаліся. Захад выйграў, Масква прайграла.

Што ж на гэты раз?

Цяпер Пуцін па ўласным меркаванні маніпулюе Баракам Абамам або Ангелай Меркель, напрыклад, ва Украіне ці Сірыі.

Bild называе чатыры прычыны, чаму Расія, калі не апамятаецца, урэшце, прайграе і гэтую халодную вайну.

Адсталая эканоміка: рост апошніх гадоў быў звязаны з павышэннем коштаў на нафту. Зараз эканоміка скарачаецца (- 3,8%), няма прадукцыі, якая адказвае патрабаваннямі сусветнага рынку, замежныя інвестары выводзяць свае грошы (да гэтага часу $85 млрд) і скардзяцца на прававую нестабільнасць і бюракратыю. Інфляцыя склала 9%, базавая стаўка застаецца на ўзроўні 17%. Гэта азначае, што эканоміка Расіі — псеўдагігант.

Уразлівасць: Узмацненне жорсткасці заходніх санкцый можа стаць смяротным для расійскіх банкаў і прамысловасці, асабліва, калі яны будуць адрэзаныя ад міжнароднага грашовага абароту (пагадненне «Swift»).

Недахоп грашовых сродкаў: Расія не зможа доўга пратрымацца ў гонцы ўзбраенняў (як і ў першай халоднай вайне). У бюджэце 2016 года Крэмль запланаваў цану на нафту ў $50, але цяпер яна знаходзіцца на адзнацы $30. У 2015 годзе былі зніжаны расходы на абарону.

Дзяржаўныя ўстановы: Расія — дэмакратычная толькі фармальна. СМІ, суды, органы ўлады альбо цалкам падпарадкоўваюцца Крамлю, альбо лічацца вельмі карумпаванымі. У міжнародным індэксе ўспрымання карупцыі Расія знаходзіцца на 119 месцы са 167. «Карупцыя ўжо не выключэнне, а правіла», — сказаў Bild эксперт па Расіі Барыс Райтшустэр. Гэта значыць, арыентаваная выключна на Пуціна расійская сістэма, як і пры камунізме, амаль не вучыцца на памылках і не ўмее адаптавацца да сітуацыі.

PS: Мужчыны ў Расіі жывуць у сярэднім да 64 гадоў, прыкладна чвэрць — да 55 гадоў. Адна з прычын: алкагалізм. Горшая сітуацыя толькі ў краінах, якія развіваюцца, перш за ўсё ў Афрыцы...