Вызначаныя экіпажы расійскіх самалётаў ПКС РФ у Сірыі. Інфаграфіка для трыбуналу

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm падрыхтавала абагульненую інфармацыю пра афіцэраў-штурманаў і пілотаў ПКС РФ, якія могуць мець дачыненне да забойства больш чымся 1380 цывільных асобаў, сярод якіх 332 дзіцяці, якія сталі ахвярамі расейскіх авіяўдараў з пачатку паветранае аперацыі Масквы ў Сірыі.



12722436_1558363207822242_1411281116_o_642x336.jpg

Падчас паглыбленай выведкі і збору інфармацыі, якая знаходзіцца ў адкрытым доступе, у выніку аналізу відэасюжэтаў расійскай прапаганды і публікацыяў у расійскіх СМІ валанцёры InformNapalm ідэнтыфікавалі 32 афіцэры, якія ўваходзяць у экіпажы 20 самалётаў ВКС РФ, зафіксаваных у Сірыі падчас выканання баявых задачаў.

 

Публікацыя асабістых дадзеных расейскіх афіцэраў з'яўляецца адказам на тэрарыстычныя і акупацыйныя дзеянні РФ як у Сірыі, гэтак і ва Украіне. Ніводнае вайсковае злачынства ня мае заставацца беспакараным.

 

Інфаграфіка ў высокай якасці даступная праз клік:

informnapalm.org__by_wp_content_u_ee7dd0638248b333e7a67e7a6f51faf9.png

У інфаграфіку ўвайшлі дадзеныя, сабраныя на падставе ўласных OSINT-расследаванняў супольнасці InformNapalm:

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org