У Нігерыі 10-гадовая смяротніца здзейсніла тэракт
Колькасць ахвяр тэракту на ажыўленым рынку ў Нігерыі ўзрасла да 19 чалавек.
Па апошніх дадзеных, яшчэ 18 атрымалі раненні, паведамляе Libération.
Як паведамляецца, выбуховае прыстасаванне прывяла ў дзеянне дзесяцігадовая тэрарыстка-смяротніца.
У тэракце загінулі прадстаўнікі Чырвонага Крыжа і мясцовыя жыхары.