У Малдове з’явіліся зялёныя чалавечкі — РНБА
Расія спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове — там з’явіліся так званыя „зялёныя чалавечкі”. Пра гэта паведамляе Інфармацыйна-аналітычны цэнтр РНБА, піша hromadske.tv.
Расія спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах. Паводле заявы экс-намесніка МУС Рэспублікі Малдова Г. Касавана на тэрыторыі Малдовы "прысутнічаюць так званыя зялёныя чалавечкі, якія вярбуюць моладзь і вучаць яе метадам дэзінфармацыі, дзеянням у экстраных сітуацыях, прымяненню стралковай зброі”, — гаворыцца ў паведамленні.
РНБА, са спасылкай на словы экс-намесніка МУС Рэспублікі Малдова Г. Касавана, паведаміла, што на поўдні Малдовы завербавана больш за 500 чалавек, якія прайшлі падрыхтоўку ў Растове, Маскве, Прыднястроўі і Бельцах.