Еўрасаюз можа абвясціць новыя санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз сёння можа афіцыйна аб’явіць аб чацвёртай хвалі санкцый супраць Расіі за яе дзеянні ва Украіне.



0324db19_2219_47ae_b258_4a26b367d224_w640_r1_s.jpg

Гаворка ідзе пра захады, узгодненыя лідарамі ЕС 5 верасня ў кулюарах саміту НАТО ў Уэльсе.

Рашэнне прынятае пасля таго, як прадстаўнікі ўкраінскай улады і прарасійскіх баевікоў дамовіліся аб спыненні агню ў спробе пакласці канец пяцімесячная канфлікту, ахвярамі якога, паводле ацэнак, сталі 2600 чалавек.

Еўрасаюз заявіў, што новыя санкцыі могуць быць прыпыненыя, калі Масква будзе паважаць пагадненне аб спыненні агню і выведзе свае войскі з Украіны.

Міністэрства замежных спраў Расіі паабяцала «адрэагаваць» на ўвядзенне новых санкцый, але не канкрэтызавала, якой будзе гэтая рэакцыя. На папярэдні этап санкцый Масква адказала забаронай на імпарт прадуктаў харчавання з краін Захаду.

Нягледзячы на абвяшчэнне аб спыненні агню, паведамленні аб новых узброеных сутычках цягам выходных паступалі з Марыюпаля і раёна аэрапорта Данецка. У выніку абстрэлу ўсходніх ускраін Марыюпаля загінула 33-гадовая жанчына.

www.svaboda.org