Крушэнне MH17: відавочцы ўбачылі расіян у экіпажы «Бука»

Зенітна-ракетным комплексам «Бук», заўважаным у раёне, дзе быў збіты малайзійскі «Боінг», кіравалі расіяне, паведамілі відавочцы тэлепраграме Бі-бі-сі "Панарама".



140908213740_boeing_crash_624x351_reuters.jpg

Праграма, якая выйшла ў тэлевізійны эфір у панядзелак, была прысвечана ўкраінскім падзеям і палітыцы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Трое мясцовых жыхароў незалежна адзін ад аднаго распавялі «Панараме», што яны бачылі ракетны комплекс на кантраляванай сепаратыстамі тэрыторыі за некалькі гадзін да інцыдэнту з «Боінгам».

Адзін сведка бачыў, як прыкладна ў 13.30 мясцовага часу комплекс згружалі з грузавога прычэпа ў горадзе Снежным, які знаходзіцца ў 10 км ад месца крушэння самалёта.

«Мы бачылі, як яго згружалі, а калі «Бук» завялі, выхлапны дым запоўніў усю гарадскую плошчу», — сказаў ён.

«Маскоўскі акцэнт»

Відавочца паведаміў Бі-бі-сі, ​​што члены каманды былі падобныя на вайскоўцаў з Расіі. «Добра дысцыплінаваныя, у адрозненне ад апалчэнцаў, і яны не былі апранутыя ў стандартную камуфляжную форму ўкраінскай арміі, якую носяць і ўрадавыя войскі, і сепаратысты», — сказаў ён.

140722093836_mh17_russia_missile_304x171_afpgetty.jpg

Комплекс "Бук"

«Яны размаўлялі на чыстай рускай мове. Яны прамаўляюць "г" па-іншаму», — сказаў ён.

Яго словы пацвердзіў другі сведка, дадаўшы, што афіцэр, якія суправаджалі «Бук» у джыпе, размаўляў з «маскоўскім акцэнтам».

Калі здагадкі мясцовых жыхароў пацвердзяцца, то сваякі 298 пасажыраў і экіпажа самалёта, які разбіўся, непазбежна стануць задаваць Крамлю пытанні аб тым, чаму расійскія вайскоўцы кіравалі «Букам» непадалёк ад месца, дзе затым быў збіты «Боінг».

Раней Крэмль выказаў здагадку, што ракета магла быць запушчана з ўкраінскага знішчальніка. Прарасійскія сепаратысты адмаўляюць наяўнасць сістэмы «Бук» у сваім арсенале.

Але наяўныя відэа і фатаграфіі ставяць пад сумнеў сцвярджэнні Крамля і прарасійскіх сепаратыстаў у тым, што комплексу «Бук» у іх не было.

Шматлікія доказы

Крэмль адмаўляе аказанне ваеннай дапамогі сепаратыстам, але шматлікія доказы, у тым ліку відэакадры з калонай расійскіх танкаў, сведчаць аб адваротным.

Свежыя магілы расійскіх салдат, як мяркуецца, загінулых на Украіне, таксама ідуць насуперак з афіцыйнай пазіцыяй Крамля ў сваёй ролі ў канфлікце.

На мінулым тыдні «Панарама» спытала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, ці шкадуе ён аб загінуўшых на Украіне.

Пуцін ухіліўся ад адказу, абвінаваціўшы ўкраінскі ўрад у нежаданні весці перамовы з сепаратыстамі, а ўкраінскую армію — у абстрэле жылых раёнаў.

Прэзідэнт у чымсьці мае рацыю. Калі я быў ​​у Данецку ў ліпені, украінская армія пры спробе абстрэлу артылерыяй базы сепаратыстаў трапіла ў радзільны дом. На шчасце, парадзіхі і нованароджаныя былі своечасова эвакуіраваны ў бамбасховішча.

a.files.bbci.co.uk__worldservice_li_15d3629a5e9b74dc309c825d9f0c9761.jpeg

Кавалак фюзеляжа збіць "Боінга". Прабоіны ад аскепкаў у фюзеляжы «Боінга», па меркаванне экспертаў, сведчаць аб ужыванні ракеты «зямля-паветра».

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла і сілы ўрада, і сепаратыстаў у тым, што пад іх абстрэлы трапляюць мірныя жыхары.

Але я не атрымаў адказу ў Пуціна адносна ролі Расіі ў канфлікце і тэмы збітага «Боінга».

Былы алігарх Міхаіл Хадаркоўскі сказаў у інтэрв'ю «Панараме»: «Перспектывы дэмакратычных зменаў у Расіі больш не існуе. У будучым нас чакае шмат крыві».

www.bbc.co.uk

Пераклад НЧ