У Емене "Ісламская Дзяржава" ўзарвала шпіталь, дзе аплаквалі ахвяр папярэдняга тэракту

У ноч на 30 чэрвеня ў сталіцы Емена — Сане — тэрарысты падарвалі машыну ля ваеннага шпіталя. Па меншай меры 28 чалавек, сярод якіх 12 жанчын, пацярпелі ў выніку выбуху, перадае Reuters.



384792210.jpg

Каля шпіталя стаяла машына, поўная дынаміту. Выбухоўка знішчыла аўтамабіль (Reuters)

Менавіта ў шпіталі збіраліся сваякі ахвяр папярэдняга тэракту ў Сане, каб аплакаць загінуўшых.

У заяве, якую размясцілі на сайце "Ісламскай дзяржавы", тэрарысты ўзялі на сябе адказнасць за крывавую трагедыю.

Нагадаем, што раней тэрарысты "ІГ" прызналі, што менавіта чалец іх групоўкі расстраляў на пляжы ў Тунісе дзясяткі турыстаў. Тэрарыст выйшаў з катэра з аўтаматам і літаральна паляваў на безабаронных адпачывальнікаў, якія ў той момант загаралі на сонцы.

tsn.ua